Мінск 14:27

Вольна наведваць лясы дазволена толькі ў 15 раёнах дзвюх абласцей Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

16 красавіка, Позірк. Толькі ў 15 раёнах на ўсходзе і паўднёвым усходзе Беларусі цяпер дазволена вольна наведваць лясы, вынікае з актуальнай інтэрактыўнай мапы на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Гаворка пра Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Жлобінскі, Кармянскі, Рагачоўскі і Чачэрскі раёны Гомельскай вобласці, а таксама Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны Магілёўскай вобласці.

Забаронена наведваць лясы ў Валожынскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Магілёўскім раёне.

У астатніх 100 раёнах краіны наведванне лясоў абмежаванае.

Згодна з аператыўнай зводкай МНС, з 6:00 15 красавіка да 6:00 16 красавіка ліквідавана 6 лясных пажараў (агульная плошча — 1,86 гектара) і 53 пажары травы і кустоў (6,193 га). Лясныя пажары (у Брэсцкай вобласці — 4, у Магілёўскай і Мінскай — па 1) патушаныя сіламі Мінлясгаса. Агулам да ліквідацыі прыцягвалася 38 чалавек, было задзейнічана 14 адзінак тэхнікі.

Падзяліцца: