У Гомельскай вобласці 16 красавіка пройдзе штомесячная праверка сістэмы апавяшчэння

16 красавіка, Позірк. У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Расіяй, 16 красавіка пройдзе “штомесячная тэхнічная праверка электрасірэннага абсталявання з запускам электрасірэн”, вынікае з паведамлення абласнога ўпраўлення МНС.
“Захоўвайце спакой, ніякіх дзеянняў не патрабуецца”, — традыцыйна заклікала ведамства, не пазначыўшы пры гэтым дакладны час, калі будзе праводзіцца праверка. Раней МНС гэтую інфармацыю публікавала.
Апошняя такая праверка ў Гомельскай вобласці (не лічачы штогадовай агульнарэспубліканскай, якая прайшла 26 сакавіка) праводзілася 19 сакавіка. Раней у 2026 годзе сістэму правяралі 26 лютага і 22 студзеня.
Часцей за ўсё (як правіла, двойчы на месяц) такія праверкі праводзяцца ў Брэсцкай вобласці, якая мяжуе з Польшчай і Украінай. Сёлета сістэма апавяшчэння там тэставалася 13 і 27 студзеня, 10 і 24 лютага, 10 і 24 сакавіка, 14 красавіка.
У Мінскай вобласці сістэму апавяшчэння апошні раз правяралі 14 студзеня 2026 года, Віцебскай — 2 снежня 2025-га, Гродзенскай — 24 верасня, Магілёўскай — 18 верасня.
У Беларусі фіксуюцца выпадкі падзення дронаў (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
20 лютага 2026 года камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія вайскоўцы рэгулярна выкарыстоўваюць авіяцыю і зенітныя ракетныя комплексы для знішчэння беспілотнікаў, якія залятаюць у Беларусь.
За 2025 год у Беларусі размінавана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў 18 сакавіка ў інтэрв’ю прэс-службе Унутраных войскаў (УВ) МУС намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў. Пра паходжанне дронаў ён не паведаміў.
Уначы 23 сакавіка жыхары Магілёва, Мінска і раёна, а пазней Гродна паведамлялі пра гукі, падобныя да дрона, што ляцеў над дамамі. Афіцыйных каментарыяў ад уладаў не паступала. У 4:04 паводле мінскага часу камера відэаназірання зафіксавала выбух дрона на лёдзе возера ў Варэнскім раёне Літвы, які мяжуе з Гродзенскай вобласцю.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка

