Ва Украіне затрыманая інфарматар ФСБ РФ, на якую расійская спецслужба выйшла ў Беларусі — СБУ

15 красавіка, Позірк. У Данецкай вобласці затрыманая жанчына — інфарматар Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) Расіі, паведаміла 15 красавіка Служба бяспекі Украіны (СБУ).
Паводле інфармацыі ведамства, яна працавала намесніцай дырэктара школы ў Краматорску (знаходзіцца ў падкантрольнай Украіне частцы Данецкай вобласці) і, як заяўлена, карэктавала ракетна-дронавыя атакі расійскіх войскаў па горадзе.
Расследаванне высветліла, што жанчына “трапіла ў поле зроку расійскай спецслужбы, калі ездзіла ў Беларусь на пачатку поўнамаштабнай вайны”.
Паведамляецца, што ўлетку 2025 года ФСБ “актывавала” супрацу і даручыла ёй адсочваць лакацыі ўкраінскіх сіл абароны ў прыфрантавым горадзе.
Для выканання задання яна, як сцвярджаецца, абыходзіла раённы цэнтр і фіксавала найбольшую колькасць асабовага складу і тэхнікі ўкраінскіх войскаў. Акрамя таго, жанчына “спрабавала завуалявана дазнацца выведніцкай інфармацыі праз знаёмых падчас бытавых размоў”.
Сабраныя звесткі яна “праз месенджар перадавала куратару з РФ у выглядзе галасавых і тэкставых паведамленняў з пазначэннем лакацый патэнцыйных цэляў”.
Супрацоўнікі СБУ, як заяўлена, “задакументавалі злачынствы фігуранткі і затрымалі яе па месцы жыхарства”, адначасова “зробленыя захады па гарантаванні бяспекі лакацый украінскіх вайскоўцаў”.
Падчас вобшукаў у жанчыны выняты смартфон, які яна “выкарыстоўвала для збору выведніцкіх звестак і кантактаў з ФСБ”.
Затрыманая знаходзіцца ў статусе падазраванай паводле ч. 2 арт. 111 КК Украіны (дзяржаўная здрада, здзейсненая ва ўмовах ваеннага становішча). Яна ўзятая пад варту без права ўнясення закладу. Паводле інфармацыі СБУ, ёй пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што Беларусь удзельнічае ў “спецыяльнай ваеннай аперацыі” ва Украіне, усяляк падтрымліваючы Расію, але “нікога не забіваючы”. Гэтым тэрмінам расійскае, а ўслед за ім і беларускае кіраўніцтва называюць поўнамаштабную вайну супраць украінскага народа, якую РФ распачала 24 лютага 2022 года. Разам з тым часам Лукашэнка наўпрост называе развязаны Расіяй канфлікт вайной.
Улады ў Мінску адмаўляюць удзел беларускай арміі ў баявых дзеяннях на баку РФ, у той жа час тэрыторыя Беларусі ад пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскай арміяй для нанясення ўдараў па Украіне.
У першы год поўнамаштабнай вайны ў Беларусь праз беларуска-ўкраінскую мяжу, паводле даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, уехала 15.890 грамадзян Украіны.


- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і ВаршавыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

