Мінск 18:23

Долар, еўра і юань патаннелі на біржавых таргах 15 красавіка

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

15 красавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 красавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8193 рубля (-0,4%; -0,0112), еўра — да 3,3214 (-0,35%; -0,0118), юаня — да 4,1635 за 10 (-0,34%; -0,014).

Расійскі рубель падаражэў да 3,783 за 100 (+0,53%; +0,0198).

На мінулым працоўным тыдні (6–10 красавіка) каціроўка долара знізілася на 2,71% (з 2,9364 да 2,8569), еўра — на 1,09% (з 3,3819 да 3,3452), юаня — на 2,2% (з 4,307 да 4,2122 за 10); расійскага рубля — вырасла на 0,59% (з 3,7179 да 3,74 за 100).

За першы квартал 2026 года Беларусь заняла восьмае месца паводле росту афіцыйнага курсу даляра да нацвалюты — 1,66% (з 2,9027 да 2,9508 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў. Наперадзе: Малдова — 5,10%, Расія — 3,92%, Таджыкістан — 3,75%, Украіна — 3,32%, Латвія, Літва і Эстонія — 2,19%.

Падзяліцца: