Тэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар

15 красавіка, Позірк. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — лютым 2026 года выраслі на 7,2% (месяцам раней — 7,5%) да аналагічнага перыяду 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9% (месяцам раней — 65,5%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 23,2% (22,4%), даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7% (доля не змянілася), даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,9% (5,1%).
У студзені 2025-га рост складаў 13,8%, студзені — лютым — 12,5%, студзені — сакавіку — 12%, студзені — красавіку — 10,8%, студзені — траўні — 10,5%, студзені — чэрвені — 10,2%, студзені — ліпені і студзені — жніўні — 10%, студзені — верасні — 10,2%, студзені — кастрычніку — 10%, студзені — лістападзе — 9,9%, па выніках 2025 года — 9,6%. З улікам дынамікі на пачатку 2026 года тэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


