Мінск 19:36

На 5 гадоў пазбаўлення волі асуджаная за падман пастаўшчыкоў жыхарка Лідскага раёна

16 красавіка, Позірк. Да 5 гадоў пазбаўлення волі прыгавораная жыхарка Лідскага раёна паводле ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства), дадаткова яна аштрафаваная на 100 базавых адзінак (4.500 рублёў), паведамляе Генеральная пракуратура.

Паводле абвінавачання, жанчына “падманула пастаўшчыкоў на 117 тыс. рублёў”.

Працуючы з чэрвеня 2023-га па ліпень 2025 года індывідуальным прадпрымальнікам, яна брала на рэалізацыю мясную і малочную прадукцыю ў пяці прадпрыемстваў і прадавала ў сваіх крамах. Выручку партнёрам не вяртала, марнуючы грошы на асабістыя патрэбы і пагашаючы старыя даўгі. Каб зацягнуць час, яна часам пералічвала ад 50 да 100 рублёў, ствараючы бачнасць намераў плаціць за тавар.

Падзяліцца: