КПЧ ААН: Беларусь сістэмна парушае свабоду выказвання меркаванняў

15 красавіка, Позірк. Беларусь сістэмна парушае права на свабоду выказвання меркаванняў, канстатаваў Камітэт ААН па правах чалавека (КПЧ) у сваім сакавіцкім рашэнні па шэрагу беларускіх зваротаў.
З дакумента вынікае, што афіцыйны Мінск, пакараўшы людзей за распаўсюд інфармацыі без журналісцкай акрэдытацыі, парушыў правы грамадзян — на свабоду выказвання меркавання (арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах), на свабоду мірных сходаў (арт. 21), а пасля і на справядлівае разбіральніцтва (арт. 14).
Камітэт адзначыў, што права казаць і распаўсюджваць інфармацыю мае кожны, а не толькі “афіцыйныя журналісты”.
Прынятае рашэнне аб’ядноўвае каля 20 спраў. Сярод заяўнікаў журналісты Таццяна Смоткіна, Кастусь Жукоўскі, Наталля Крывашэй, Яўген Меркіс, Ларыса Шчыракова, Тамара Шчапёткіна, Алена Шабуня ды інш.
КПЧ рэкамендаваў Беларусі кампенсаваць пацярпелым шкоду — вярнуць “наяўны кошт” выплачаных штрафаў (то бок суму, эквівалентную пакупніцкай здольнасці штрафу на сённяшні дзень), пакрыць судовыя і юрыдычныя выдаткі.
Уладам Беларусі прапанавана зрабіць захады, каб падобныя парушэнні не паўтараліся; прывесці беларускае заканадаўства — законы аб СМІ, аб масавых мерапрыемствах — у адпаведнасць са згаданым пактам. Акрамя таго, рэкамендуецца “забяспечыць рэальную магчымасць” грамадзянам Беларусі карыстацца правамі на свабоду выказвання меркаванняў і на свабоду сходаў.
Справаздачу перад ААН прапануецца прадставіць на працягу 180 дзён, паведаміўшы пра зробленыя захады.
Растпачатыя ўладамі ў 2020 годзе масавыя палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі дагэтуль. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у няволі знаходзяцца 23 супрацоўнікі СМІ.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
