Да групы “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў АБСЕ далучылася больш за палову членаў арганізацыі

5 чэрвеня, Позірк. Да групы “сяброў дэмакратычнай Беларусі” ў АБСЕ далучылася 29 з 57 краін — членаў арганізацыі, паведаміў “Позірку” Франак Вячорка, галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
29-й краінай у групе стала Харватыя, адзначыў ён.
Паводле слоў дэмлідара, гэтыя краіны працягнуць “падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў, спрыяць аднаўленню справядлівасці і законнасці, падтрымліваць дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць, прыкладаць намаганні для вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў”.
Таксама, адзначыў Вячорка, Ціханоўская “выказала падзяку ўсім урадам, міністрам і амбасадарам, якія падтрымліваюць барацьбу беларусаў за свабоду і незалежнасць, вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў”.
“Для нас вельмі важна мець цвёрдую пазіцыю і ўдзел АБСЕ ў вырашэнні беларускага крызісу, які ўжо перарос у міжнародны”, — заявіла палітык.
Ціханоўская запрасіла амбасадараў АБСЕ ў Вільнюс і Варшаву, каб сустрэцца з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасьці. Мерапрыемствы таксама запланаваныя падчас канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў верасні і міністэрскай сустрэчы АБСЕ ў снежні, паведаміў дарадца.
Ён адзначыў травеньскія сустрэчы Ціханоўскай з дзеючым старшынёй арганізацыі Ганнай Борг (міністр замежных спраў Мальты), а таксама супрацоўніцтва дэмсіл з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ.
Аб стварэнні групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ стала вядома 3 кастрычніка 2023 года, першапачаткова ў яе ўваходзіла 10 дзяржаў. Зараз членамі групы з’яўляюцца Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славенія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швецыя, Харватыя, Эстонія.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


