Праз праблемы з фінансаваннем можа спыніць працу медыя EX-PRESS — БАЖ

31 траўня, Позірк. Праз праблемы з фінансаваннем можа спыніць працу медыя EX-PRESS (ex-press.live), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Рэдакцыя паведаміла, што журналісты працуюць без зарплаты некалькі месяцаў, і прапанавала чытачам падтрымаць яе праз платформу Patreon.
Паводле слоў уладальніцы, галоўнага рэдактара EX-PRESS Мілы Поляк, часовае рашэнне на бліжэйшыя чатыры месяцы знойдзенае. На наступным тыдні рэдакцыя атрымае “інстытуцыянальную падтрымку”, але гэтых сродкаў “не хопіць нават на дастойны заробак супрацоўнікам”, якія знаходзяцца за мяжой.
“Ніводнай нашай праектнай заяўкі з пачатку года не падтрымалі. Але ж акрамя сайта мы маем і іншыя праекты, усе яны заўтра могуць спыніцца”, — паведаміла Поляк.
Выданне асвятляе падзеі Барысава і Жодзіна (Мінская вобласць). Сайт ex-press.live (раней — ex-press.by) стварылі журналісты недзяржаўнай газеты “Борисовский курьер” (“Барысаўскі кур’ер”; пазней “Курьер из Борисова”), якая выходзіла ў 1996–2005 гадах. Газета была закрытая пасля іска Мінаблвыканкама ў Гаспадарчы суд Мінскай вобласці.
У жніўні 2021 года сайт медыя быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі. Суд Барысаўскага раёна двойчы — у 2021 і 2023 гадах — прызнаваў яго змесціва “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. У красавіку 2023-га стала вядома, што сайт пазбавілі імя ў даменнай зоне by.
БАЖ адзначыў, што з пачатку 2024 года з фінансавымі праблемамі сутыкнуліся многія незалежныя СМІ, у тым ліку KYKY, Reform, “Белсат”, Plan B, “Радыё Ўнэт”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


