Лукашэнка пра нелегальных мігрантаў: Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем

27 кастрычніка, Позірк. “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 кастрычніка падчас паездкі ў Мінскі раён, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза.
“Тым больш вы (краіны Захаду. – “Позірк”.) іх паклікалі. Няхай ідуць”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Пры гэтым ён назваў недапушчальнымі “дзеянні еўрапейскіх суседзяў, якія забіваюць уцекачоў і перакідваюць іх на беларускую тэрыторыю або закопваюць ля сваёй мяжы”.
“Мы ім (суседнім краінам ЕС. – “Позірк”.) верылі. А калі не верылі, ішлі заўсёды насустрач, працягвалі руку. А яны ў нас кідалі камяні. Але мы гатовыя перасягнуць праз гэта. Трэба глядзець наперад. Праз гэта трэба ўмець пераступіць і ісці наперад, дамаўляцца. Мы да гэтага гатовыя”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, у Беларусь з сумежных краін ЕС “не толькі кожны дзень, а па некалькі разоў на дзень падкідваюць і трупы, і паламаных, і пераламаных”.
Лукашэнка заявіў, што раней Беларусь дапамагала ЕС абараняць яго знешнія рубяжы, бакі рэалізоўвалі сумесныя праекты па міграцыі. Аднак калі “Еўрасаюз увёў санкцыі і пачаў эканамічную вайну супраць Беларусі”, ён папярэдзіў, што Мінск больш не стане дапамагаць ЕС у барацьбе з нелегальнай міграцыяй.
За папярэдні дзень, 26 кастрычніка, краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 234 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 149).
У 2023 годзе спынена 37.837 спробаў незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 23.138, Латвію — 12.514, Літву — 2.185), ад пачатку кастрычніка — 4.613.
Латвія закрыла пункт пропуску Сілене (з сумежнага боку — Урбаны) 19 верасня з прычыны наплыву нелегальных мігрантаў з Беларусі.
28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі вызначылі масавы прарыў нелегальных мігрантаў адной з падстаў для поўнага закрыцця мяжы ЕС з Беларуссю. Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся ўвесну 2021 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



