Мінск 13:20

БЧ паведаміла пра збоі ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Міханавічы — Мінск

29 лістапада, Позірк. Пра збоі ў графіку руху цягнікоў на ўчастку Міханавічы (Мінскі раён) — Мінск паведаміла Беларуская чыгунка.

29 лістапада, адзначае БЧ, “асобныя пасажырскія цягнікі з тэхнічных прычын ідуць з адхіленнем ад графіка руху ад 30 хвілін да 1 гадзіны”.

“Беларускай чыгункай прымаюцца аператыўныя меры па ліквідацыі тэхнічных непаладак і скарачэнні часу спазнення пасажырскіх цягнікоў”, — гаворыцца ў паведамленні.

БЧ папрасіла пасажыраў “улічваць гэтую акалічнасць пры планаванні паездак”, выбачыўшыся “за часовыя нязручнасці”.

Пра якія менавіта “тэхнічныя непаладкі” гаворка, не ўдакладняецца.

Падзяліцца: