Тры чалавекі загінулі на пажарах у Віцебскай вобласці раніцай 29 лістапада

29 лістапада, Позірк. На пажарах у Віцебскай вобласці загінулі тры чалавекі, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
“Сёння раніцай у Дубровенскім і Лепельскім раёнах здарыліся пажары, якія забралі жыцці трох чалавек. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца”, — адзначае ведамства.
Падрабязнасці не паведамляюцца. МНС заклікала грамадзян выконваць правілы супрацьпажарнай бяспекі.
Адзін чалавек загінуў на пажарах за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 28 лістапада да 6 гадзін 29-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Гібель чалавека ад агню зафіксавана ў Пінску (Брэсцкая вобласць). Паведамляецца, што ахвярай агню стала жанчына 1970 года нараджэння.
Таксама ў зводцы гаворыцца пра начны пажар у “аднапавярховым будынку рынкавага комплексу ў Полацку Віцебскай вобласці па вул. Ф.Скарыны”. Пацярпелых няма. Пажар ліквідаваны, яго прычыны высвятляюцца.
“У выніку здарэння пашкоджаны будынак комплексу, знішчана больш за 50 гандлёвых павільёнаў. На месцы здарэння працавала 11 адзінак тэхнікі”, — паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.
Паводле даных МНС на 6:00 29 лістапада, З пачатку 2026 года ў Беларусі здарылася 5.965 пажараў — на 4% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (5.736). У выніку гэтых здарэнняў загінулі 484 чалавекі (+4,8%; 462), траўмаваны — 581 (+5,3%; 552).
МНС рэгулярна карэктуе ў бок змяншэння паказчыкі смяротнасці ад агню. Раней міністэрства тлумачыла гэта тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца іншая прычына смерці — не праз пажар. І наадварот, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух "За Свабоду" ніколі не здраджваў ідэі еўрапейскай Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



