Мінск 15:16

Крымінальная справа распачатая па факце пажару на рынку ў Полацку

Фота: СК

29 лістапада, Позірк. Па факце пажару на рынку ў Полацку (Віцебская вобласць) распачатая крымінальная справа, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле звестак следства, у ноч на 29 лістапада на рынкавым комплексе “Скарб” здарылася ўзгаранне. Агнём пашкоджана 56 гандлёвых павільёнаў, знішчаная маёмасць.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Прычына пажару высвятляецца.

Справа распачатая паводле ч. 2 арт. 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі).

Раней аб ліквідацыі пажару на рынку ў Полацку паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначалася, што ўзгаранне адбылося ў ноч на 29 лістапада ў “аднапавярховым будынку рынкавага комплексу ў Полацку Віцебскай вобласці па вул. Ф. Скарыны”. Пацярпелых няма.

“У выніку здарэння пашкоджаны будынак комплексу, знішчана больш за 50 гандлёвых павільёнаў. На месцы здарэння працавала 11 адзінак тэхнікі”, — гаварылася ў паведамленні МНС.

Падзяліцца: