Мінск 20:17

У Магілёве дзіця правалілася пад лёд і захрасла ў гразі — выцягнута мінакам

Фота: ТРВОД

29 лістапада, Позірк. Пра дзіця, якое правалілася пад лёд у Магілёве, паведаміла 29 лістапада Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

“Сёння каля 15:07 на Пячэрскую ратавальную станцыю ТРВОД паступіла паведамленне аб надзвычайным здарэнні на Пячэрскім вадасховішчы. Дзіця выйшла на тонкі лёд, але ля самага берага правалілася і па пояс захрасла ў гразі. Выбрацца самастойна яно не змагло”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што да моманту прыбыцця ратавальнікаў дзіця выцягнуў на бераг мінак. Ён “адвёў пацярпелага ў найбліжэйшай кавярні, каб адагрэць”.

“Медыкі, якія прыбылі, агледзелі дзіця — дапамога ўрачоў і шпіталізацыя не спатрэбіліся, яго перадалі бацькам. Работнікі ТРВОД тым часам дасталі з лёду яго асабістыя рэчы”, — паведамілі ў арганізацыі.

ТРВОД заклікаў грамадзян не выходзіць на тонкі лёд і не пакідаць дзяцей без нагляду паблізу вадаёмаў.

Падзяліцца: