Польскі суддзя Шмыдт, які ўцёк у Беларусь, звольнены

10 траўня, Позірк. Польскі суддзя Томаш Шмыдт, які ўцёк у Беларусь, звольнены з Ваяводскага адміністрацыйнага суда ў Варшаве, паведаміў кіраўнік Аддзела судовай інфармацыі Вышэйшага адміністрацыйнага суда Сільвестр Марціняк.
Рашэнне 9 траўня прыняў старшыня Вышэйшага адміністрацыйнага суда па заяве Шмыдта, у якой пазначана, што ён “сыходзіць у адстаўку <…> з неадкладным уступленнем у сілу”.
Інфармацыя аб тым, што суддзя 2-га аддзялення Ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы Томаш Шмыдт “пакуль неафіцыйна” папрасіў “статус палітычнага бежанца” ў Беларусі, з’явілася 6 траўня ў тэлеграм-канале, створаным трыма днямі раней ад яго імя на польскай і рускай мовах.
Паводле публікацыі, Шмыдт вымушана пакінуў Польшчу “з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі ўладаў”. Ён нібыта “падвяргаўся пераследам і пагрозам за самастойную палітычную пазіцыю”.
“Я хацеў бы дазволіць сабе звярнуцца непасрэдна да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, — заявіў ён на прэс-канферэнцыі, арганізаванай дзяржінфармагенцтвам БелТА. — Я вельмі прашу прабачэння за маю смеласць, але дазволю сабе папрасіць апеку, ахову прэзідэнта і ў цэлым Беларусі”.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў 7 траўня, што спецслужбы Беларусі даўно працавалі са Шмытам, яго адносіны з беларусамі “маюць даўнюю гісторыю”, гэта не справа “апошніх месяцаў”.
У той жа дзень перабежчык заявіў ТАСС, што Польшча будзе дабівацца яго экстрадыцыі ў сувязі з праверкамі, якія праводзяцца ў дачыненні да яго, у тым ліку падазрэннямі ў шпіянажы.
Польская пракуратура распачала адпаведнае расследаванне. 9 траўня стала вядома, што Дысцыплінарны суд Вышэйшага адміністрацыйнага суда задаволіў хадайніцтва пракурора аб магчымасці прыцягнення Шмыдта да крымінальнай адказнасці. Такім чынам, ён пазбаўлены недатыкальнасці, што дазволіць выдаць ордэр на ягоны арышт.
Паводле слоў міністра юстыцыі Адама Боднара, былога суддзю могуць аб’явіць у міжнародны вышук.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

