Лукашэнка прыбыў у Маскву на саміт ЕАЭС

8 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Маскву, дзе 8 траўня пройдзе пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Раней яго прэс-служба паведаміла, што на саміце ён “акрэсліць пазіцыю Беларусі па асноўных пытаннях парадку дня і выкажацца пра перспектывы далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі”.
9 траўня Лукашэнка будзе назіраць за ваенным парадам на Краснай плошчы. Пазней у гэты дзень ён мае намер узяць удзел у тэматычным мерапрыемстве на плошчы Перамогі ў Мінску.
У 2023 годзе Лукашэнка прыляцеў у Маскву таксама 8 траўня, на наступны дзень назіраў за парадам. На кадрах, распаўсюджаных расійскімі СМІ, бачна, што ў яго была перабінтаваная рука. Ён з цяжкасцю перасоўваўся, да месца ўскладання вянкоў яго падвозілі, хаця лідары краін СНД, якія ўдзельнічалі ў цырымоніі, перасоўваліся пешшу. Акрамя таго, быў прапушчаны “нефармальны сняданак”, які ладзіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Увечары Лукашэнка ўдзельнічаў у цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску, але не выступаў — упершыню за ўсе гады ва ўладзе. Замест яго з прамовай выступіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Мерапрыемства, якое транслявалася тэлеканаламі, доўжылася 20 хвілін.
На гэты раз, сцвярджае прэс-служба, выступаць на мерапрыемстве ў беларускай сталіцы будзе менавіта Лукашэнка.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

