Не менш за 120 беларусаў не могуць атрымаць польскі праязны дакумент у Ніжнесілезскім ваяводстве — НАУ

17 красавіка, Позірк. Не менш за 120 беларусаў не могуць атрымаць польскі праязны дакумент у Ніжнесілезскім ваяводстве (паўднёвы захад Польшчы, мяжуе з Чэхіяй і Германіяй) у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння пашпарта, паведамляе прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ).
Раней кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка накіроўваў ваяводзе, а таксама намесніку міністра ўнутраных справаў Польшчы ліст з апісаннем сітуацыі. Палітык прасіў знайсці магчымасць паскорыць выдачу дакументаў беларусам.
“Мы таксама накіравалі зварот новаму кіраўніку Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы, — адзначае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. — Гэты зварот ужо перададзены на разгляд начальніку аддзела па справах замежнікаў Ніжнесілезскага ваяводскага ўпраўлення спадарыні Іаане Бобер, пра што сёння паінфармаванае НАУ”.
Паведамляецца, што Латушка мае намер найбліжэйшым часам сустрэцца з дэпутатамі Сейма Польшчы ад адпаведнага ваяводства, каб прыцягнуць іх “да вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходзяцца беларусы”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСыход пакупнікоў з ЕС "вельмі істотна" паўплываў на збор дзікарослых ягад у Беларусі — намесніца кіраўніка БелкаапсаюзаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ першым паўгоддзі Белкаапсаюз закупіў у насельніцтва сельгаспрадукцыі на 200 млн рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

