Дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі выправіць жыццё па “запаведзях божых”, лічыць Качанава

29 сакавіка, Позірк. Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі палепшыцца, калі ўсе жыхары краіны навучацца “быць духоўна-маральнымі і жыць паводле запаведзяў божых”, усё адно, вернікі яны ці не, такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) Наталля Качанава.
На гэтую тэму кіраўніца верхняй палаты парламента выказалася на пасяджэнні прэзідыума СР НС, якое прайшло 29 сакавіка ў мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры. Відэафрагменты сустрэчы, прысвечанай “грамадска-дзяржаўнаму партнёрству ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей сучаснага грамадства”, апублікавала прэс-служба Савета Рэспублікі.
“Варта прачытаць запаведзі божыя і зразумееш, што там напісана ўсё правільна. Тады, напэўна, не будуць стаяць пытанні дэмаграфіі і нараджэння”, — заявіла Качанава.
Паводле слоў старшыні СР НС, “у краіне вельмі сур’ёзная падтрымка аказваецца сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”.
“Гэта і будаўніцтва жылля, і пагашэнне крэдытных рэсурсаў, мы пабудавалі на вёсцы домікі, якія выдзяляем маладым сем’ям, — сказала яна. — Але не заўсёды ў выніку мы атрымліваем эфект павелічэння нараджальнасці. Таму тут трэба больш звяртацца да тэматыкі, пра якую мы кажам сёння, — духоўнасці, маральнасці, тады гэта дасць свой вынік”.
Паводле слоў кіраўніцы верхняй палаты парламента, калі яна ў 2014 годзе “прыйшла працаваць віцэ-прэм’ерам”, у Беларусі было 77 тыс. шматдзетных сем’яў, сёння іх амаль 130 тыс.
“Але хацелася б крыху па-іншаму [звярнуцца да духоўнасці], і тады не давядзецца думаць ні пра пенсійны ўзрост, ні пра ўсё астатняе. Само сабой будзе ўсё выбудоўвацца”, — лічыць Качанава.
Беларусі, на думку кіраўніцы СР НС, трэба “больш, рэактыўна працаваць” па сумесных з РФ “праектах сярод моладзі”. “Будзе сябраваць моладзь — будзе будучыня ў нашых краін, тым больш што ў нас такія гістарычныя і духоўныя карані”, — заявіла яна.
За чатыры гады колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася больш чым на 250 тыс. (дапоўнена)
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



