Спецпрадстаўнік АПК Манько абмеркаваў з амбасадарам Кізімам перспектывы двухбаковых адносінаў

7 лютага, Позірк. “Намаганні беларусаў па вызваленні ад дыктатуры ва ўмовах барацьбы Украіны супраць агрэсіі РФ” амеркавалі амбасадар па асобых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім і спецпрадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) у Кіеве Генадзь Манько, паведамляе 7 лютага тэлеграм-канал прадстаўніцтва па замежных справах АПК.
Таксама гаворка ішла аб “перспектывах двухбаковых адносінаў” з улікам барацьбы Украіны супраць агрэсіі.
Манько паведаміў аб праблемах, “якія ёсць у беларусаў ва Украіне на сённяшні дзень”.
Па выніках першай сустрэчы бакі дамовіліся працягнуць дыялог “для больш дэтальнай прапрацоўкі дзеянняў па супольных інтарэсах”.
Аб прызначэнні амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі былы ўкраінскі амбасадар у Мінску Ігар Кізім паведаміў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” 3 лютага.
Кізім быў прызначаны на папярэднюю пасаду амбасадара 16 лютага 2017 года ўказам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнка. Дыпламат заставаўся ў Мінску нават пасля пачатку падтрыманага рэжымам Аляксандра Лукашэнкі поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі.
19 красавіка 2023 года Кізім быў адкліканы ў Кіеў для кансультацый пасля сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком т. зв. “данецкай народнай рэспублікі” Дзянісам Пушыліным. Украінскія ўлады назвалі візіт Пушыліна ў Мінск “спробай легітымізацыі гэтага прадстаўніка расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку”.
Кізім у Беларусь не вярнуўся. 22 чэрвеня дзейны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі вызваліў яго ад пасады амбасадара.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



