Коўшык абмеркавала з Мінкультам Літвы супрацу культурніцкіх арганізацый

29 студзеня, Позірк. Супрацу ў сферы культуры абмеркавала прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык з дарадцам дэпартамента крэатыўных сектараў і міжнароднай культурнай палітыкі Міністэрства культуры Літвы Юргісам Гедрысам.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, сустрэча адбылася падчас візіту беларускага палітыка ў Вільнюс.
Адзначаецца, што бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне “ў агульнаеўрапейскім кантэксце, у прыватнасці падчас мерапрыемстваў Савета міністраў культуры Еўрасаюза ў траўні”, супрацу беларускіх і літоўскіх культурніцкіх арганізацый у рамках абвешчанага АПК Года беларускай нацыянальнай традыцыі і магчымасці яе падтрымкі.
Сярод іншага Коўшык і Гедрыс абмеркавалі пытанні працы Вільнюскага беларускага музею імя Івана Луцкевіча, усталёўку ў літоўскай сталіцы памятнай шыльды да 140-годдзя дзеяча беларускага нацыянальнага руху ХХ ст. Антона Луцкевіча.
Падчас візіту Коўшык таксама сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і абмеркавала з імі стратэгію нацыянальнага адраджэння, шляхі культурнай супрацы.
Палітык наведала бібліятэку “Чытальня“ ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільнюсе. Яна перадала ў фонд установы мастацкую, гістарычную і дзіцячую літаратуру на беларускай мове.
Інстытут беларускай мовы за мяжой можа афіцыйна паўстаць гэтай вясной

- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


