У 2023 годзе ў Беларусі паболела на 62 “экстрэмісцкія фармаванні”, сярод якіх 11 медыя — “Вясна”

10 студзеня, Позірк. У 2023 годзе ў Беларусі паболела на 62 “экстрэмісцкія фармаванні”, сведчыць справаздача па выніках маніторынгу праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Міністэрства ўнутраных спраў прыняло 35 рашэнняў аб наданні адпаведнага статусу, Камітэт дзяржаўнай бяспекі — 26, Вярхоўны суд — 1.
Цяпер у спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў” 169 пазіцый. У 2022 годзе адпаведны статус атрымалі 80 арганізацый, за два месяцы 2021 года, калі пачало дзейнічаць адпаведнае заканадаўства, — 27.
З 2021 года за “стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім” (арт. 3611 КК) асудзілі сама меней 130 чалавек. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэты артыкул, як правіла, выкарыстоўваюць у абвінавачванні ў сукупнасці з іншымі крымінальнымі артыкуламі.
Аўтары справаздачы звяртаюць увагу на тое, што летась улады дадалі ў пералік 11 медыя і 5 блогераў, музычны гурт Tor Band, “Вясну”, Беларускую асацыяцыю журналістаў, Задзіночанне беларускіх студэнтаў, дзве буйныя суполкі салідарнасці, шэраг іншых грамадскіх аб’яднанняў і суполак.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


