Мінск 11:23

На міні-рынку ў Лідзе гарэла 14 павільёнаў

Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

8 лістапада, Позірк. 14 гандлёвых павільёнаў загарэлася раніцай 8 лістапада на міні-рынку ў Лідзе, паведамляе МНС.

Пра пажар у ведамства паведаміў сведка.

На месца выехала шэсць пажарных машын. Узгаранне ліквідавана. Людзей у гэты час на рынку не было.

Паводле сутачнай зводкі МНС, з 6 гадзін 7 лістапада да 6 гадзін 8 лістапада здарылася 19 пажараў, загінулых няма, пацярпеў 1 чалавек (у Мінскай вобласці). Інцыдэнт у Лідзе ў зводку ўвайсці не паспеў. Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства адсправаздачылася толькі аб загаранні прыватнай лазні ў Ленінскім раёне абласнога цэнтра.

З пачатку года ў выніку надзвычайных сітуацый у Беларусі загінула 447 чалавек (на 22, або 5,2%, больш, чым за той жа леташні перыяд).

Падзяліцца: