Парламент Эстоніі: Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай

31 кастрычніка, Позірк. Падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл з боку Эстоніі пацвердзілі на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай спікер парламента гэтай балтыйскай краіны Лаўры Хусар і старшыня парламенцкай камісіі па замежных справах Марка Міхкельсан.
“Наша падтрымка свабоднай і дэмакратычнай Беларусі застаецца нязменнай”, — паведамленне з такім зместам апублікаванае 30 кастрычніка на старонцы эстонскага Рыйгікогу ў сацыяльнай сетцы Х паводле вынікаў сустрэчы парламентарыяў з беларускім палітыкам.
У адказ на гэтае паведамленне Ціханоўская 31 кастрычніка выказала падзяку за тое, што Эстонія падтрымлівае беларускі народ і абараняе яго незалежнасць.
“У Таліне я сустрэлася са старшынёй парламента Эстоніі (Рыйгікогу) Лаўры Хусарам, каб абмеркаваць будучыню Беларусі і рэгіянальную бяспеку. Мы павінны ўжо цяпер рыхтавацца да перамен у Беларусі і падтрымліваць тых, хто пацярпеў ад рэпрэсій”, — напісала яна на сваёй старонцы ў Х.
Напярэдадні стала вядома, што Ціханоўская абмеркавала з эстонскім прэзідэнтам Юле Мадызе і міністрам замежных спраў Маргусам Цахкна падтрымку беларускіх палітвязняў, становішча грамадзян краіны ў Эстоніі, санкцыі і пагрозы рэгіянальнай бяспецы.
Паведамлялася, што бакі разгледзелі “магчымасці далейшай супрацы Эстоніі і беларускіх дэмакратычных сіл на міжнародным узроўні, у тым ліку правядзенне сумесных мерапрыемстваў падчас будучых міжнародных візітаў і выступленняў”. “Асобная ўвага” была нададзеная “гібрыдным атакам рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі супраць суседніх краін і неабходнасці сумеснага рэагавання на гэтыя пагрозы”.
Візіт Ціханоўскай у Эстонію пачаўся 28 кастрычніка.
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрымана больш за 60 замежнікаў, якія нелегальна знаходзіліся на тэрыторыі краіны, сярод іх грамадзяне БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



