Аўтамабільная аварыя ў Лельчыцкім раёне: Трое непаўналетніх загінула, двое шпіталізавана

31 кастрычніка, Позірк. Смяротная аварыя здарылася на досвітку 31 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць), паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, каля 4:00 на 76-м кіламетры дарогі Р-36 (Мазыр — Лельчыцы — Мілашавічы — мяжа Украіны) 17-гадовы кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” не даў рады кіраванню, з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Двое 17-гадовых і адзін 16-гадовы пасажыр загінулі. Самога кіроўцу і яшчэ аднаго пасажыра (15 гадоў) шпіталізавалі.
“На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС, следча-аператыўная група. На ўказанне міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выехаў часовы выканаўца абавязкаў начальніка ГУДАІ МУС Андрэй Гаркуша”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней на гэтым тыдні стала вядома пра гібель 17-гадовага юнака ў Нараўлянскім раёне (Гомельская вобласць). Следчы камітэт паведаміў, што ён разам з яшчэ двума жыхарамі Нароўлі ўжываў спіртныя напоі ў Калінкавічах. Пазней яны разам прыехалі ў Нароўлю і трапілі ў двор прыватнага дома, дзе знаходзіўся незачынены аўтамабіль “Дэу”, які належаў сваяку аднаго з маладых людзей. 17-гадовы юнак, будучы п’яным і не маючы правоў, сеў за стырно. На дарозе ён не даў рады кіраванню, у выніку чаго аўтамабіль перакуліўся. Юнак атрымаў траўмы і неўзабаве памёр у бальніцы.

- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


