Мінск 13:33

За дзевяць месяцаў 2026 года ў ДТЗ загінула 77 пешаходаў — ДАІ МУС

30 кастрычніка, Позірк. За дзевяць месяцаў 2026 года ў Беларусі здарылася 475 ДТЗ з удзелам пешаходаў, у падобных дарожных аварыях загінула 77 чалавек, 424 атрымалі траўмы, паведаміла ДАІ МУС.

Адзначаецца, што прычынай 204 здарэнняў стала непрадастаўленне перавагі аўтамабілістамі, пры гэтым большасць выпадкаў зафіксавана ў цёмны час сутак.

У 2025 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць ДТЗ у краіне скарацілася на 6%. Аварый з пацярпелымі стала менш на 9%, колькасць загінулых знізілася на 4%.

Падзяліцца: