Ва Ушацкім раёне з тушай незаконна забітага лася затрымана трое мужчын, у тым ліку чыноўнік
30 кастрычніка, Позірк. Трое мужчын, якія падазраюцца ў незаконным паляванні, затрымана 26 кастрычніка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, паведаміла 30 кастрычніка Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Сярод затрыманых — індывідуальны прадпрымальнік, мясцовы жыхар і службовая асоба.
Пазадарожнік, у якім яны знаходзіліся, спынілі на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі Ушацкай паляўнічай гаспадаркі “Полацкая МРАС“ Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР). У багажніку было знойдзена мяса дарослага самца лася, падзеленае на тры часткі.
Паводле звестак ведамства, “зламыснікі дзейнічалі згодна з загадзя прадуманай схемы, у кожнага з траіх была свая роля”. Адзін назіраў за дарогамі і павінен быў папярэджваць астатніх аб з’яўленні інспектараў, другі высочваў і адстрэльваў жывёл, трэці раскрыжоўваў тушы на месцы.
Шкода навакольнаму асяроддзю ацэненая ў 300 базавых велічынь (13,5 тыс. рублёў). На месцы затрымання следча-аператыўная група канфіскавала зарэгістраваную гладкаствольную стрэльбу, 481 патрон, пазадарожнік, а таксама адзенне, абутак і чахлы ад аўтамабільных сядзенняў са слядамі крыві.
У дачыненні да мужчын распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 282 КК (незаконнае паляванне). Усе трое змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.
За апошнія 15 гадоў колькасць лася ў Беларусі павялічылася ў 1,8 раза (з 27 да 48 тыс. асобін). Такія даныя прыводзяцца ў прааналізаваных “Позіркам” матэрыялах для жнівеньскага “адзінага дня інфармавання насельніцтва”, распрацаваных для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп Навукова-даследчым інстытутам тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання. Заяўленая тэма — “Экалагічная культура — адказнасць кожнага”.
Паляванне на лася было адкрытае ў Беларусі з 20 жніўня да 30 верасня. Паводле інфармацыі БТПР, было дазволена здабываць “дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці”, а таксама “селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту”.
З 1 кастрычніка па 31 снежня адкрыты сезон загоннага палявання на капытных, у тым ліку лася. Дазволеная здабыча жывёл любога полу і ўзросту ў межах устаноўленых нормаў канфіскацыі.
БТПР устанавіў кошт дазволу і паляўнічай пуцёўкі да яго на здабычу. У прыватнасці, за лася з рагамі (у залежнасці ад колькасці атожылкаў) — ад 1.100 да 2.500 рублёў, высакароднага аленя — ад 900 да 2.500. Арганізацыя паведаміла, што кошт паляўнічых пуцёвак для грамадзян Беларусі, якія не з’яўляюцца членамі БТПР, “павышаецца ў два разы”. Адзінага кошту загоннага палявання на лася па Беларусі няма. Кошт складаецца з арганізацыі палявання, пуцёўкі і платы за здабытую жывёлу. Для замежных паляўнічых дзейнічае асобны, больш высокі тарыф.
29 кастрычніка паведамлялася аб затрыманні ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) двух браканьераў. “Галоўным фігурантам” стаў “малады чалавек без афіцыйнага статусу паляўнічага”. Адзначаецца, што з незарэгістраванай стрэльбы 21 кастрычніка ён застрэліў казулю (пры ператрусе на падворку канфіскавана 21 кг дзічыны), 22 кастрычніка — зайца (тушу вагой 3,2 кг таксама знайшлі ў гаспадарцы).
Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 150 базавых велічынь (6.750 рублёў).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

