Лукашэнка дазволіў дыстанцыйны гандаль ювелірнымі вырабамі пры ўмове іх маркіроўкі
29 кастрычніка, Позірк. Указ “Аб гандлі маркіраванымі ювелірнымі вырабамі” падпісаў 29 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Згодна з дакументам, беларускія суб’екты гаспадарання атрымаюць права гандляваць праз інтэрнэт айчыннымі ювелірнымі вырабамі пры ўмове іх маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі.
Указ, як заяўляецца, накіраваны на “пашырэнне прысутнасці беларускіх вытворцаў ювелірных вырабаў на ўнутраным рынку і павышэнне канкурэнтаздольнасці іх прадукцыі за кошт прыцягнення больш шырокага кола спажыўцоў”.
6 ліпеня прэс-служба Міністэрства фінансаў паведаміла, што за паўгода ў Беларусі абавязковая маркіроўка нанесена 1,2 млн ювелірных вырабаў.
Вытворцамі маркіравана 555 тыс. вырабаў, імпарцёрамі — 286 тыс. вырабаў; рэшткі на складах — 319 тыс., камісійныя і канфіскаваныя тавары — 2 тыс.
Рэалізавана і выведзена з абароту 800 тыс. прамаркіраваных ювелірных вырабаў.
Адзначалася, што за перыяд тэставання сістэмы з 2022 да 2025 года было прамаркіравана больш за 4,2 млн вырабаў.
Абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў уведзеная ўказам № 378 ад 21 кастрычніка 2025 года.
У адпаведнасці з дакументам маркіроўка ажыццяўляецца пры вырабе “ювелірных і іншых вырабаў (за выключэннем індывідуальных заказаў), увозе іх на тэрыторыю Беларусі для рэалізацыі, вывазе ў краіны, з якімі заключаныя пагадненні аб узаемным прызнанні сродкаў ідэнтыфікацыі”.
У дзень падпісання ўказа быў ухвалены праект пагаднення з Расіяй аб супрацоўніцтве ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі, камянямі і вырабамі з іх.
29 студзеня 2026 года начальнік Дзяржаўнай інспекцыі прабірнага нагляду галоўнага ўпраўлення каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў Жанна Рэкун заявіла, што ўведзеная ў Беларусі 1 студзеня абавязковая маркіроўка ювелірных вырабаў сродкамі ідэнтыфікацыі дазваляе адсачыць легальнасць вырабленых тавараў.
Паводле яе слоў, цяпер на бірку ўсіх ювелірных вырабаў павінен быць нанесены сродак ідэнтыфікацыі ў выглядзе двухмернага матрычнага штрыхкода (квадрат або прастакутнік з чорных і белых модуляў).
Таксама можна ўбачыць характарыстыкі ўставак, у тым ліку з каштоўных камянёў.
Мінфіну маркіроўка “дае магчымасць прасочвання, збору статыстычнай інфармацыі пра рух, пра перамяшчэнні, пра колькасць продажаў”, сказала чыноўніца.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрэзідэнт рэгіянальнага кангрэса СЕ пра праблемы з дакументамі ў беларусаў за мяжой: Мы ведаем пра гэтую сітуацыю і ставімся да яе вельмі сур'ёзна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства


