Ціханоўская абмеркавала з жанчынамі-амбасадарамі шасці краін у Польшчы падтрымку беларускіх палітвязняў і ініцыятыў
21 кастрычніка, Позірк. Пытанні вызвалення і падтрымкі беларускіх палітвязняў, дапамогі рэпрэсаваным, журналістам і праваабаронцам абмеркавала Святлана Ціханоўская 20 кастрычніка ў Варшаве на нефармальнай сустрэчы з жанчынамі-амбасадарамі шасці краін, паведамляе яе прэс-служба.
У сустрэчы ўзялі ўдзел амбасадары Вялікабрытаніі — Мелінда Сіманс, Канады — Эманюэль Лямуро, Фінляндыі — Майма Хенрыксан, Іспаніі — Вікторыя Артэга Гуцьерэс, Швецыі — Марціна Квік, а таксама амбасадар Люксембурга Пегі Франтцэн.
Сустрэчу арганізавала Сіманс, якая ў 2019–2023 гадах узначальвала брытанскую дыпламатычную місію ва Украіне. Мерапрыемства стала працягам дыялогу, распачатага падчас сустрэчы з жанчынамі-амбасадарамі сёлета ў чэрвені.
Асобную ўвагу ўдзельніцы надалі дзейнасці Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі палітзняволеных, праблемам беларусаў у выгнанні, у тым ліку атрыманню дакументаў, а таксама міжнароднаму супрацоўніцтву і падтрымцы беларускіх ініцыятыў.
Бакі абмеркавалі далейшую падтрымку беларускіх журналістаў, праваабаронцаў, рэпрэсаваных і палітвязняў.
Асобна дэмлідар распавяла пра Акадэмію жаночага палітычнага лідарства — адукацыйную праграму, якую рэалізуюць яе офіс і Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі.
Трэці этап праграмы быў арганізаваны 13–18 верасня 2026 года ў Празе пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung. У навучанні ўзялі ўдзел 11 беларусак, якія пражываюць у Польшчы, Літве і Германіі. Конкурс склаў пяць чалавек на месца.
Праграма накіраваная на развіццё лідарскіх навыкаў жанчын, якія маюць палітычны або грамадскі досвед, і падрыхтоўку да больш актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычных працэсах.
Першы этап адбылася ў траўні 2025 года ў Варшаве, другі — у лістападзе ў Празе. Іх прайшлі адпаведна 15 і 10 удзельніц. Другая праграма была прызначаная для жанчын з досведам палітычнага зняволення.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку года ў маніторынгавы цэнтр праўладнай ФПБ паступіла 80 скаргаў работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала спробы парушэння мяжы з боку Беларусі пасля 34 дзён спакою, Літва — пасля 17 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


