Двое дзяцей пацярпелі ў ДТЗ у Магілёве

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама
4 кастрычніка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам непаўналетніх у Магілёве паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама.
Адзначаецца, што 4 кастрычніка ў 13:07 на вуліцы Першамайскай 37-гадовы кіроўца аўтамабіля “Форд” пры перастраенні ўчыніў сутыкненне з “Рэно” пад кіраваннем 71-гадовага мясцовага жыхара.
У выніку аўтамабілі “здзейснілі наезд на светлавую апору”, гаворыцца ў паведамленні.
Пацярпелі кіроўцы, а таксама дзеці — 11-гадовы хлопчык і 8-гадовая дзяўчынка. Яны перавозіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах, падкрэслівае УУС.
Усе чацвёра дастаўлены ў бальніцу для абследавання.
Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.
ДТЗ у Лідскім раёне — кіроўца меркавана заснуў за стырном, загінула жанчына
4 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Лідскім раёне паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Напярэдадні ў 12:38 59-гадовы кіроўца аўтамабіля "Опель" рухаўся па аўтадарозе М6 Мінск — Гродна ў напрамку абласнога цэнтра, гаворыцца ў паведамленні. У раёне вёскі Феліксава ён, …
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



