Паліцыя Арменіі адпусціла Льва Міхеева на волю

26 верасня, Позірк. Беларускі палітэмігрант Леў Міхееў, затрыманы армянскай паліцыяй пасля прымусовай высылкі з Грузіі, адпушчаны на волю, паведаміў “Позірку“ праваабаронца Раман Кісляк.
“Перадаў, што бадзёры, у добрым настроі і ўдзячны ўсім за падтрымку“, — сказаў ён.
Міхееў пяць гадоў дамагаўся ў Грузіі палітычнага прытулку. У Арменіі ён быў затрыманы на запыт беларускіх уладаў. Абедзве краіны падлучаныя да базы вышуку ў рамках СНД. Ерэван, які ўзяў курс на збліжэнне з Еўрасаюзам, не выдае замежных грамадзян, якія пераследуюцца з палітычных матываў.
Аб’яднаны пераходны кабінет паведаміў, што да вырашэння праблемы далучыліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай, мясцовыя актывісты.
“Асобная падзяка праваабаронцу і юрысту, нашаму калегу з Каардынацыйнай рады Раману Кісляку. Уся каманда з учорашняга вечара, даведаўшыся пра затрыманне Льва, працавала, каардынавала свае дзеянні і звязвалася з усімі, хто мог дапамагчы дамагчыся яго як мага хутчэйшага вызвалення”, — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.
Міхееў мае намер дамагацца прававой ацэнкі дзеянняў грузінскіх уладаў. Пазней для гэтага будуць аформленыя неабходныя даверанасці, паведамляе АПК.
“Гэты выпадак таксама прыцягнуў сур’ёзную ўвагу грузінскіх праваабаронцаў да праблемы прымусовага выдалення беларусаў з Грузіі. Кейс Льва стаў адным з першых, які прыцягнуў да гэтай праблемы такую ўвагу”, — гаворыцца ў паведамленні.
Перадгісторыя:
Затрыманага беларуса Льва Міхеева грузінскія ўлады выслалі ў Арменію, дзе ён таксама затрыманы
У Грузіі затрыманы беларус, які пяць гадоў чакае палітычнага прытулку
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



