Мінск 12:47

Сума наяўных грошай у абароце за восем месяцаў павялічылася на 3,3 млрд рублёў — Нацбанк

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

14 верасня, Позірк. Сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 верасня 2026 года склала 17 млрд 818,9 млн млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 382,8 млн (на 1 жніўня — 17 млрд 436,1 млн; +2,2%), ад пачатку года — на 3 млрд 337,5 млн (на 1 студзеня — 14 млрд 481,4 млн; +23%), сведчаць даныя Нацыянальнага банка.

Пераводныя дэпазіты за месяц павялічыліся на 5,3% (з 22 млрд 755,1 млн да 23 млрд 969,3 млн), ад пачатку года — выраслі на 14,7% (на 1 студзеня было 20 млрд 890,1 млн).

Наяўныя грошы ў абароце і пераводныя дэпазіты ў нацыянальнай валюце (М1) за жнівень павялічыліся на 4% (з 40 млрд 191,1 млн да 41 млрд 788,3 млн). За восем месяцаў сума вырасла на 6 млрд 416,7 млн рублёў (+18,1%) — на пачатак 2026 года гэты паказчык быў на ўзроўні 35 млрд 371,6 млн.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (М2) вырасла з 73 млрд 278,4 млн да 75 млрд 642,5 млн (+3,2%), рублёвая грашовая маса (М2*) — з 76 млрд 700,1 млн да 79 млрд 71,5 млн (+3,1%); шырокая грашовая маса (М3) — са 112 млрд 430,6 млн да 116 млрд 8,4 млн (+3,2%).

На верасень 2026 года Нацбанк знізіў разліковыя велічыні стандартнай рызыкі.

Для новых інвестыцыйных крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), яны зніжаныя з 10,69% да 10,45% (тут і далей гадавых), для новых крэдытаў, выдадзеных юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), — з 12% да 11,79%.

Стаўкі для новых крэдытаў фізічным асобам (за выключэннем ільготных) зменшыліся з 17,83% да 17,65%, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання ад года да трох гадоў — з 12,9% да 12,6%, для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб у рублях з тэрмінам вяртання больш за тры гады — з 14,62% да 14,5%.

1 чэрвеня рэгулятар знізіў стаўку рэфінансавання з 9,75% да 9,25%.

За 2025 год агрэгат М0 вырас на 22,1% (за 2024-ы — на 25,1%, 2023-і — 37,4%), М1 — на 20,4% (на 19,9% і 33,9% адпаведна), М2 — на 24,2% (на 34,3% і 29,8%), М2* — на 25,1% (на 28,6% і 34,7%), М3 — на 16,1% (на 17,3% і 23,6%).

Падзяліцца: