Мінск 12:08

У жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі

Ілюстрацыя: belgazeta.by

11 верасня, Позірк. Маторная аліва, авіяквіткі і жывыя зрэзаныя кветкі сталі лідарамі па падаражэнні ў жніўні 2026 года сярод паслуг і несезонных тавараў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Белстата.

Рост цэн на іх склаў 13,41%, 6,41% і 4,98% адпаведна.

Агулам за мінулы месяц спажывецкія яны знізіліся на 0,08%.

За восем месяцаў 2026 года цэны выраслі на 3,12%. Сярод несезонных харчовых тавараў апераджальнымі тэмпамі раслі цэны на неразабраную марожаную рыбу (трасковыя, скумбрыевыя) (+14,44%), соду (+10,46%), воцат (+10,28%), айчынныя цыгарэты з фільтрам (+10,09%), соль (+8,82%).

Найбольш патаннелі рыс (-7,84%), аліўкавы алей (-6,62%), шакалад (-5,64%), свіное рагу (-2,83%) і цукеркі, глазураваныя шакаладнай глазурай (-2,64%).

Паслугі з пачатку года выраслі ў кошце на 7,64%. У гэтай катэгорыі патаннелі толькі квіткі ў цырк (-7,48%) і рытуальныя паслугі (-0,53%).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: