Мінск 18:09

Следчы камітэт пацвердзіў смерць удзельніка Мінскага паўмарафону

Ілюстрацыя: onliner.by

7 верасня, Позірк. Следчы камітэт пацвердзіў смерць аднаго з удзельнікаў Мінскага паўмарафону, які адбыўся 6 верасня.

Як паведамляе партал onliner.by, гаворка пра ўдзельніка пад нумарам 2.292. Пад ім у паўмарафоне ўдзельнічаў 50-гадовы мінчанін Аляксей Дашыневіч.

Паводле звестак СМІ, смерць мужчыны наступіла на 13-м кіламетры дыстанцыі. Паведамлялася, што прыкладна ў 11:10–11:15 мужчына адчуў сябе дрэнна і ўпаў. Яму была аказана дапамога і адноўлены пульс, але пазней медыкі канстатавалі смерць.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Onliner.by са спасылкай на знаёмых памерлага паведаміў, што ён займаўся бегам як аматар, нярэдка пераадольваў дыстанцыі звыш 20 км і кожны тыдзень гуляў з сынам у валейбол. Адзначаецца, што незадоўга да паўмарафону Аляксей Дашыневіч праходзіў медыцынскае абследаванне.

Падзяліцца: