Мінск 16:32

НАУ прапанавала ЕС і Польшчы ўвесці санкцыі за прызнанне ў Беларусі “экстрэмісцкімі” шэрагу еўрапейскіх медыя

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

29 жніўня, Позірк. З прапановаю ўвесці “асіметрычныя санкцыі” супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за прызнанне “экстрэмісцкімі” шэрагу еўрапейскіх медыя звярнуўся да Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і МЗС Польшчы кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка.

Паводле інфармацыі АПК, звароты накіраваныя “у сувязі з чарговымі атакамі рэжыму Лукашэнкі на інфармацыйную прастору ЕС і прызнаннем “экстрэмісцкімі матэрыяламі” найбуйнейшых медыярэсурсаў ЕС”. Пад гэтым маюцца на ўвазе “рашэнні беларускіх судоў і Мінінфарма пра прызнанне “экстрэмісцкімі матэрыяламі” польскага дзяржаўнага агенцтва PAP — 28 ліпеня, а таксама тэлевізійнай навінавай сеткі Euronews і праекта ЕС па барацьбе з дэзінфармацыяй EUvsDisinfo — 4 жніўня”.

Латушка падкрэсліў, што гэтымі рашэннямі “рэжым не толькі пазбаўляе людзей праўдзівай інфармацыі, але і стварае прамую рызыку крымінальнага пераследу для грамадзян Беларусі і краін ЕС, якія з’яўляюцца карыстальнікамі гэтых медыярэсурсаў”.

Заяўлена, што “каманда НАУ прапанавала Еўрасаюзу і Польшчы ўвесці санкцыі (уключаючы забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актываў) супраць ключавых вінаватых у інфармацыйнай агрэсіі”. Такімі названыя “дзяржагенцтва БелТА і прапагандысты” (“эканамічныя і персанальныя абмежаванні супраць структур і асоб, якія займаюцца дэзінфармацыяй замест журналістыкі”), суддзі (“персанальныя санкцыі супраць суддзяў, якія выносяць незаконныя рашэнні пра прызнанне СМІ “экстрэмісцкімі”) ды кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі (у дачыненні да “чыноўнікаў, якія кіруюць цэнзурай і рэпрэсіямі супраць медыя”).

“У накіраваных матэрыялах НАУ адзначана, што ЕС не ўводзіў новыя санкцыі за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з сакавіка 2025 года, а таксама змешчаны заклік да еўрапейскіх партнёраў аднавіць санкцыйны ціск, — гаворыцца ў паведамленні. — НАУ перадала дыпламатам дэталёва прапрацаваныя дасье і абгрунтаванні”.

“10 жніўня 2026 года быў атрыманы афіцыйны адказ ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. У дакуменце было праінфармавана пра тое, што перададзеныя матэрыялы ўжо накіраваныя на ацэнку для наступнага магчымага ўключэння фігурантаў у нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы”, — адзначыў АПК.

ЕС асудзіў наданне ў Беларусі "экстрэмісцкага" статусу праектам, якія падтрымлівае

26 жніўня, Позірк. Еўрапейскі саюз "застаецца салідарны з народам Беларусі і будзе падтрымліваць яго права на аб'ектыўную інфармацыю, магчымасці для навучання і прафесійнай дзейнасці ва ўмовах акадэмічнай свабоды", гаворыцца ў заяве прэс-службы Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (ЕСЗД) у сувязі з …

Сайт найбуйнейшага польскага інфармагенцтва атрымаў у Беларусі "экстрэмісцкі" статус

31 ліпеня, Позірк. Сайт найбуйнейшага польскага інфармацыйнага агенцтва PAP (Polska agencja prasowa; pap.pl) далучаны ў Беларусі да “экстрэмісцкіх матэрыялаў“. Як вынікае з абноўленага спіса на сайце Міністэрства інфармацыі, рашэнне аб гэтым прыняў 28 ліпеня суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Гэты …
Падзяліцца: