Вольна наведваць лясы можна менш чым у чвэрці раёнаў Беларусі

29 жніўня, Позірк. Вольна наведваць лясы можна толькі ў 28 са 118 раёнаў (23,7%) Беларусі, сведчыць абноўленая інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Віцебскай вобласці бесперашкодна хадзіць у лясы можна ў 13 раёнах з 21 (61,9%) — Бешанковіцкім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Аршанскім, Полацкім, Пастаўскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шумілінскім.
У Гродзенскай вобласці — у 8 з 17 (47,1%) — Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Шчучынскім; Мінскай — у 5 з 22 (22,7%) — Барысаўскім, Валожынскім, Крупскім, Маладзечанскім, Смалявіцкім; Магілёўскай — у 2 з 21 (9,5%) — Бабруйскім і Кіраўскім.
У астатніх 90 раёнах краіны, уключаючы ўсю тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей (16 і 21 раён адпаведна), наведванне лясоў абмежаванае. Гэта азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў.

- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–28 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаГрамадскія слуханні па вызначэнні месца захоўвання ядзерных адходаў у Беларусі завершацца да канца года — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 12,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля двухтыднёвага перапынку мігранты другія суткі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю ўсіх трох суседніх краін ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


