МАРГ папярэдзіў гандлёвыя сеткі і імпарцёраў аб магчымым аднаўленні рэгулявання цэн пры “з’яўленні прыкмет” іх “неабгрунтаванага росту“

17 жніўня, Позірк. Аб магчымым аднаўленні цэнавага рэгулявання пры з’яўленні прыкмет неабгрунтаванага росту цэн або ўзмацненні ціску знешніх фактараў папярэдзіла гандлёвыя сеткі і імпарцёраў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), вынікае з распаўсюджанага 17 жніўня паведамлення ўрада.
Пры гэтым падкрэсліваецца, што сітуацыя з цэнамі застаецца стабільнай, знаходзіцца пад кантролем, перадумоў для росту рознічных цэн не бачна. Выснова зробленая па выніках рабочай сустрэчы пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова з удзелам кіраўніцтва МАРГ, Мінбудархітэктуры, Дзяржстандарту, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, прадстаўнікоў найбуйнейшых гандлёвых сетак і імпарцёраў.
Галоўным упраўленням МАРГ па абласцях і Мінску сумесна з галоўнымі ўпраўленнямі гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама даручана аналізаваць цэнавую сітуацыю ў рэгіёнах з вызначэннем прычын і абгрунтаванасці росту рознічных цэн. Пастаўлена задача актывізаваць прэвентыўную аналітычную працу, накіраваную на папярэджанне негатыўных тэндэнцый на спажывецкім рынку і прадухіленне парушэнняў.
У ліпені 2026 года спажывецкія цэны павялічыліся на 0,3%. Гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі сталі лідарамі па падаражэнні сярод паслуг і несезонных тавараў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Белстата.
За сем месяцаў 2026 года спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 3,2%.
7 жніўня на нарадзе ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць) Аляксандр Лукашэнка заявіў, што стрымліванне цэн і інфляцыі “ў запланаваным калідоры“ застаецца за ўрадам. Ён адзначыў, што парушэнні дысцыпліны цэнаўтварэння “дапускаюцца паўсюдна, нават справы крымінальныя распачыналі“.
Гаворачы аб рашэнні ўрада аб скарачэнні пераліку рэгуляваных тавараў з 200 да 76 пазіцый (72 — харчовыя, 4 — нехарчовыя), ён заявіў, што “трэба будзе паглядзець, як гэта спрацуе ў перспектыве“.

- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


