Мінск 17:13

У “спіс экстрэмістаў” дададзена яшчэ чатыры чалавекі

Фота: pixabay.com

14 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 14 жніўня ўнесла яшчэ чатыры чалавекі ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.819 пазіцый.

Іван Лунін 2003 года нараджэння ўнесены ў пералік з пазнакай “адбывае пакаранне”. Прыгавораны Магілёўскім абласным судом паводле ч. 1 арт.1301, ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

З пазнакай “судзімасць не пагашаная” у спіс уключаныя Сяргей Крук 1985 г.н. (асуджаны паводле ч. 1 арт. 368 КК), Данііл Штаге 2009 г.н. (арт. 341 КК) і Дзяніс Халайдаў 1989 г.н. (ч. 1 і ч. 2 арт. 3614 КК).

У Беларусі антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі для палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ адвольна, у пазасудовым парадку абвяшчаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаўнай палітыцы.

Даведка “Позірку”:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;

арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;

арт. 341 — апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці;

арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;

арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;

арт. 368 — абраза прэзідэнта.

Падзяліцца: