Мінск 18:20

Смяротнае ДТЗ у Светлагорскім раёне — загінулі тры чалавекі, у тым ліку 11-гадовая дзяўчынка

Фота: МУС

5 жніўня, Позірк. Пра гібель трох чалавек у выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць) паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Аварыя здарылася 5 жніўня каля 15:00 на 18-м км аўтадарогі Н-5011 Светлагорск — Сасновы бор — Палессе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мазда” не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком “МАЗ”.

У выніку ДТЗ загінулі кіроўца легкавога аўтамабіля і два яго пасажыры — 11-гадовая дзяўчынка і 78-гадовая жанчына.

Яшчэ два чалавекі — 8-гадовы хлопчык і 51-гадовая жанчына — дастаўленыя ў бальніцу. У якім аўтамабілі яны знаходзіліся, не ўдакладняецца.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, МНС і следча-аператыўная група.

Адзначаецца, што па ўказанні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца аварыі накіраваўся часова выконваючы абавязкі начальніка ДАІ Андрэй Гаркуша.

Падзяліцца: