Мінск 20:13

У Гродзенскім раёне з 29 ліпеня шукаюць 69-гадовага грыбніка, міліцыя прачэсвае лес, знойдзены аўтамабіль зніклага

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

1 жніўня, Позірк. У Гродзенскім раёне працягваюцца пошукі зніклага мужчыны, паведамляе УУС вобласці.

Зніклы — 69-гадовы Віліймайтыс Анатоль Вітальевіч. Адзначаецца, што да яго пошукаў “прыцягнутыя супрацоўнікі міліцыі, МНС, памежнікі і валанцёры”. Усяго задзейнічана каля 50 чалавек.

“Сфарміраваныя зводныя атрады ажыццяўляюць прачэсванне лясных масіваў і перасечанай мясцовасці, выкарыстоўваючы спецыяльную тэхніку”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 29 ліпеня мужчына адправіўся ў грыбы ў раёне вёскі Чарнуха. Неўзабаве, як паведамляе міліцыя, “быў знойдзены аўтамабіль пенсіянера, аднак яго месцазнаходжанне да цяперашняга моманту не ўстаноўлена”.

Падзяліцца: