Мінск 19:27

Адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД амаль дасягнула 4,3 млрд долараў

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

31 ліпеня, Позірк. Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — чэрвені 2026 года, Беларусь больш экспартавала тавары, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Тавараабарот з краінамі СНД за першае паўгоддзе склаў 32 млрд 614,8 млн долараў (годам раней — 26 млрд 848,1 млн; +21,5%). Аб’ём экспарту — 17 млрд 59,5 млн (13 млрд 974,5 млн; +22,1%), імпарту — 15 млрд 555,3 млн (12 млрд 873,6 млн; +20,8%); дадатнае сальда — 1 млрд 504,2 млн (1 млрд 100,9 млн; +36,6%).

Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 17 млрд 676,7 млн долараў (14 млрд 619,8 млн; +20,9%): экспарт — 6 млрд 696,4 млн (5 млрд 303,6 млн; +26,3%), імпарт — 10 млрд 980,3 млн (9 млрд 316,2 млн; +17,9%); адмоўнае сальда — 4 млрд 283,9 млн (-4 млрд 12,6 млн; +6,8%).

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: