Мінск 15:53

Усе асноўныя валюты патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Omid Armin / unsplash.com

13 ліпеня, Позірк. Усе асноўныя замежныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 13 ліпеня.

Каціроўка долара знізілася да 2,864 (-0,2%; -0,0056), кітайскага юаня — да 4,2219 за 10 (-0,19%; -0,0082), еўра — да 3,2685 (-0,12%; -0,004), расійскага рубля — да 3,7336 за 100 (-0,36%, -0,0136).

На мінулым працоўным тыдні (6–10 ліпеня) курс долара знізіўся на 1,22% (з 2,905 да 2,8696 рубля), еўра — на 1,37% (з 3,3179 да 3,2725), юаня — на 1,31% (з 4,2863 да 4,2301 за 10); расійскага рубля — вырас на 0,42% (з 3,7314 да 3,7472 за 100).

Па выніках першай паловы 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,13% (з 2,9027 да 2,9066 рубля).

Як сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў, паводле гэтага паказчыку Беларусь сярод краін былога СССР заняла восьмае месца пасля Украіны — 5,80% (42,3878 да 44,8478 грыўні), Малдовы — на 5,21% (з 16,7925 да 17,6669 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 3,13% (з 0,8511 да 0,8777 еўра), Узбекістана — 0,30% (з 12.025,33 да 12.060,84 сума) і Таджыкістана — 0,17% (з 9,2513 да 9,2674 самані).

Менш, чым у Беларусі, долар падаражэў у Расіі — на 0,05% (з 78,2267 да 78,2696 рубля) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).

Амерыканская валюта патаннела ў Арменіі — на 3,53% (з 381,36 да 367,89 драма), Казахстане — на 3,33% (з 502,57 да 485,82 тэнге) і Грузіі — 1,85% (з 2,6951 да 2,6693 лары).

Падзяліцца: