Мінск 12:51

За суткі затрыманыя два кур’ера тэлефонных махляроў — МУС

Ілюстрацыя: МУС

12 ліпеня, Позірк. Больш за 100 паведамленняў аб тэлефонных званках махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

“Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў папярэджана. Зарэгістравана 13 злачынстваў з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, — гаворыцца ў паведамленні.

Заблакаваныя плацяжы ў адрас 16 замежных рэквізітаў, затрыманыя двое кур’ераў, якія “працавалі ў інтарэсах аферыстаў”.

“Па спосабе здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў у інтэрнэце. Затым ідуць в вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), арэнда жылля і крадзяжы з выкарыстаннем сацсетак”, — адзначае ведамства.

Падзяліцца: