Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са смерцю амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма

12 ліпеня, Позірк. Спачуванні ў сувязі са смерцю амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма выказала на сваёй старонцы ў сацсетцы Х дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Я мела гонар сустрэцца з ім і пераканацца ў яго цвёрдай прыхільнасці свабодзе, дэмакратыі і бяспецы ў нашым рэгіёне”, — адзначыла палітык.
Спачуванні яна выказала сям’і сенатара, яго калегам і жыхарам штата Паўднёвая Караліна, які Грэм прадстаўляў у верхняй палаце парламента ЗША.
Грэм памёр увечары 11 ліпеня ў сваім доме ў Вашынгтоне. Яму быў 71 год. Прычынай смерці называецца сардэчны прыступ.
Раней Ціханоўская сустракалася з Грэмам падчас наведвання ЗША.
Сенатар-рэспубліканец быў прыхільнікам жорсткай знешняй палітыкі ЗША, выступаў за дэмакратычныя перамены ў Беларусі, падтрымліваў Украіну ў супрацьстаянні ваеннай агрэсіі РФ. 10 ліпеня наведваў Кіеў, дзе сустракаўся з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗапалкі ўвайшлі ў лік лідараў па падаражэнні ў першай палове 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


