“Рэпарцёры без межаў” патрабуюць вызвалення журналіста Кірыла Пазняка і яго дачкі Яніны

29 чэрвеня, Позірк. Неадкладнага вызвалення журналіста Кірыла Пазняка і яго 20-гадовай дачкі Яніны патрабуе арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF).
У сваім тэлеграм-канале RSF асудзіла прысуд палітвязням.
Мінскі гарадскі суд 26 чэрвеня прыгаварыў Кірыла Пазняка да 3,5 года пазбаўлення волі.
Да пазбаўлення волі таксама прысуджаная Яніна Пазняк, тэрмін зняволення невядомы.
Абвінавачванне прасіла прыгаварыць бацьку і дачку адпаведна да 3,5 і 3 гадоў зняволення.
Паводле прысуду, Кірыл Пазняк павінен заплаціць штраф 550 базавых велічынь (24.750 рублёў).
Бацьку і дачку абвінавачвалі паводле двух артыкулаў КК: 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Кірыл і Яніна Пазняк былі затрыманыя 3 верасня 2025 года. На наступны дзень ютуб-канал “Платформа 375″ быў абвешчаны”экстрэмісцкім фарміраваннем”.
22 траўня гэтага года БАЖ паведаміў, што Пазняку “стала блага па дарозе на першае пасяджэнне суда, якое павінна было адбыцца 14 траўня”. Працэс быў перанесены на нявызначаны тэрмін.
26 траўня арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) выказала “глыбокую занепакоенасць” станам здароўя журналіста Кірыла Пазняка, “шпіталізаванага ў цяжкім стане пасля больш чым 8 месяцаў зняволення”.
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі 21 супрацоўнік СМІ знаходзіцца ў зняволенні.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЕС, СЕ і дзясяткі краін падтрымалі высновы спецдакладчыка ААН аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, пярэчанне было толькі адно (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


