Мінск 13:08

Раней судзімы жыхар Магілёва затрыманы за захоўванне агнястрэльнай зброі — карабіна, гранат, выбухоўкі

Відэа: МУС / стоп-кадр “Позірк”

24 чэрвеня, Позірк. Пра затрыманне 52-гадовага жыхара Магілёва паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа пры падтрымцы байцоў АМАПа.

Адзначаецца, што ў доме затрыманага канфіскаваныя: карабін з аптычным прыцэлам, 2 аскепкавыя гранаты, больш за 2 кг розных выбуховых рэчываў, амаль 100 патронаў да наразной агнястрэльнай зброі, ствол са ствольнай скрынкай ад вінтоўкі, узрывальнік для ручных гранат, капсуль-дэтанатар і электрадэтанатар.

Распачатая крымінальная справа за “незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў”.

Фігурант раней быў судзімы за аналагічнае злачынства і крадзеж.

17 чэрвеня УУС Брэсцкага аблвыканкама паведамляла аб канфіскацыі вялікага арсенала агнястрэльнай зброі ў пенсіянера ў Камянцы.

Падзяліцца: