Мінск 17:22

Беларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года

Ілюстрацыя: "Позірк"

24 чэрвеня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 2,55% заняла перадапошняе 13-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце цэн за пяць месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.

У першай шасцёрцы Украіна (+5,8%), Малдова (+4,86%), Кыргызстан (4,8%), Літва (+4,6%), Грузія і Казахстан (па +4,3%).

Менш, чым у Беларусі, цэны павялічыліся ў Таджыкістане (на 2,5%).

У студзені і студзені — лютым па росце цэн Беларусь была 12-й (0,46% і 1,03% адпаведна), у першым квартале — 13-й (1,62%), у красавіку — 5-й (0,84%), у траўні — апошняй, 12-й (+0,08%). У Літве цэны знізіліся на 0,1%, у Арменіі — на 0,8%.

Сярэдняя інфляцыя на тэрыторыі былога СССР у траўні 2026 года склала 0,30%. З пачатку гэтага года цэны выраслі ў сярэднім на 3,76%.

Для параўнання: у Польшчы цэны ў траўні знізіліся на 0,3%, з пачатку года — выраслі на 2,3%.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: