Мінск 11:54

ДКСЭ паведаміў пра два выпадкі гібелі людзей праз тое, што на іх загарэлася адзенне

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

24 чэрвеня, Позірк. Аб гібелі ад агню двух чалавек у Магілёўскай вобласці паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).

У першым выпадку 57-гадовая жыхарка абласнога цэнтра ў сябе ў кватэры “паспрабавала прыкурыць цыгарэту ад агню газавай пліты, аднак на ёй загарэлася адзенне”.

З шырокімі апёкамі жанчыну шпіталізавалі, але, як адзначаецца, урачам не ўдалося выратаваць пацярпелую — праз два з паловай тыдні яна памерла.

“Экспертызай ўстаноўлена наяўнасць у яе тэрмічных апёкаў полымем 2, 3 і 4 ступені каля 48% цела і тэрмаінгаляцыйнай траўмы, якія, нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, пацягнулі развіццё цяжкага ўскладнення — апёкавай хваробы з сістэмным запаленнем, што і прывяло да наступу смерці”, — удакладняе ГКСЭ.

Такая ж прычына гібелі ў 65-гадовага жыхара Быхаўскага раёна. Мужчына “дапамагаў пажылой суседцы тушыць сухую траву, калі на ім загарэліся штаны”, гаворыцца ў паведамленні. З прычыны хуткага распаўсюджвання агню ён не змог патушыць полымя самастойна.

Паводле інфармацыі ДКСЭ, у выніку вясковец атрымаў тэрмічныя апёкі 2, 3 і 4 ступені на 31% паверхні цела і праз тыдзень памёр у бальніцы.

Паводле даных МНС на 6 раніцы 24 чэрвеня, з пачатку года ў Беларусі здарылася 3.824 пажары або на 11,98% больш, чым на тую ж дату год таму (+409, +3.415). Загінуў 321 чалавек (300, +21, +7%), траўміравана 378 (327, +51, +15,6%), выратавана 446 (249, +197, +79, 12%).

Падзяліцца: