ТРВОД паведаміў яшчэ аб адным патанулым — мужчына загінуў у Светлагорску

22 чэрвеня, Позірк. Пра ўтапленне ў Светлагорску (Гомельская вобласць) мужчыны паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
“Увечары 21 чэрвеня на Светлагорскую выратавальную станцыю ТРВОД паступіла паведамленне аб тым, што ў раёне Набярэжнай [у рацэ Бярэзіна] тоне мужчына. Калі выратавальны катэр прыбыў на месца, мужчыны ў полі бачнасці не было. Відавочцы паказалі месца, дзе бачылі яго апошні раз. Работнікі ТРВОД прыступілі да пошуку, мужчыну знайсці не ўдалося”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што цела мужчыны знойдзена 22 чэрвеня.
Раней паведамлялася аб гібелі на вадзе 21 чэрвеня яшчэ двух чалавек — 16-гадовага падлетка (у Мінскім раёне) і маладога чалавека 2005 года нараджэння (у акваторыі Цнянскага вадасховішча ў Мінску).
Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Ад утапленнязагінулі 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).
Паводле звестак ТРВОД, за 3 месяцы 2026 года ў Беларусі ад утаплення загінулі 24 чалавекі (шасцёра — на закрытых тэрыторыях).

- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20–22 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка

