Пад Мінскам патануў 16-гадовы падлетак, у Цнянскім вадасховішчы — малады чалавек 2005 года нараджэння

22 чэрвеня, Позірк. Пра гібель на вадзе 16-гадовага мінчука паведамляе Следчы камітэт.
Адзначаецца, што ўдзень 21 чэрвеня разам з сябрамі ён прыехаў да штучнага вадаёма паблізу вёскі Клімавічы (Мінскі раён), каб “адпачыць і выкупацца”.
“Каля 18 гадзін яго таварышы выявілі, што юнак адсутнічае на беразе. Пасля самастойных пошукаў сябра адзін з падлеткаў паведаміў у МНС аб меркаваным утапленні”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ратавальнікі знайшлі на беразе асабістыя рэчы і мабільны тэлефон зніклага. У выніку пошукавых работ цела непаўналетняга вынята з вады без прыкмет жыцця. Яно было выяўлена ў 50 метрах ад берага на глыбіні 3 метраў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Падкрэсліваецца, што штучны вадаём “не з’яўляецца дазволеным месцам для купання”.
Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД) паведаміла пра ўтапленне 21 чэрвеня ў акваторыі Цнянскага вадасховішча ў Мінску младога чалавека 2005 года нараджэння. Цела выяўлена “ў 15 метрах ад берага (глыбіня ў дадзеным месцы каля 1,5 метра)”.
Згодна з інфармацыяй ТРВОД, у 2025 годзе зарэгістраваныя 492 здарэнні на вадаёмах, у тым ліку 54 — з непаўналетнімі (у 2024-м — 586 і 75 адпаведна; -16% і -28%).
Ад утапленнязагінулі 278 чалавек (368; -24,5%), у тым ліку 12 непаўналетніх (22; -45,5%).
Паводле звестак ТРВОД, за 3 месяцы 2026 года ў Беларусі ад утаплення загінулі 24 чалавекі (шасцёра — на закрытых тэрыторыях).
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

