Двое агентаў ФСБ падрыхтавалі тэракт у Кіеве і мелі намер збегчы ў РФ праз Беларусь — СБУ

22 чэрвеня, Позірк. Пра прадухіленне тэрарыстычнага акта ў Кіеве паведаміла 22 чэрвеня Служба бяспекі Украіны.
Паводле інфармацыі ведамства, у выніку “папераджальных дзеянняў” СБУ і Нацыянальнай паліцыі “былі затрыманыя два агенты ФСБ, якія рыхтавалі падрыў аднаго з адміністрацыйных будынкаў” у Шаўчэнкаўскі раёне ўкраінскай сталіцы.
Заяўлена, што падрыхтоўкай тэракту займаліся “завербаваныя ФСБ жыхары Кіева”: “Адзін з іх — мабілізаваны вайсковец, які самавольна пакінуў вайсковую часць, іншы — сталічны маркетолаг”.
Сцвярджаецца, што абодва “трапілі ў поле зроку расійскіх спецслужбаў праз тэлеграм-каналы, дзе публікавалі каментарыі ў падтрымку крамлёўскага рэжыму”. “У выпадку выканання задання праціўніка расійскія спецслужбы абяцалі “эвакуяваць” агентаў на тэрыторыю Расіі з наступным працаўладкаваннем у шэрагах ФСБ”, — паведаміла спецслужба.
СБУ высветліла, што для ажыццяўлення тэракту “агенты атрымалі з Расіі інструкцыю па вырабе самаробнай запальнай прылады, якую пасля заклалі пад генератар у Шаўчэнкаўскі раёне сталіцы”. Падрыў тэхналагічнага абсталявання “меў выклікаць маштабнае агнявое паражэнне суседняга адміністрацыйнага будынка”.
“Як высветліла расследаванне, фігуранты заклалі самаробную запальную прыладу, якая мела выклікаць узгаранне і выбух генератарнай устаноўкі ля адміністрацыйнага корпуса, — гаворыцца ў паведамленні. — Актываваць механізм яны планавалі дыстанцыйна, знаходзячыся ў дарозе ў кірунку Беларусі, праз якую мелі намер схавацца ў Расіі”.
“Высветлена, што пасля мінавання будынка агенты селі на пасажырскі цягнік, які накіроўваўся ў Чарнігаўскую вобласць. Адтуль яны планавалі нелегальна перасекчы мяжу праз раку з дапамогай надзіманай лодкі. Праваахоўнікі загадзя выкрылі зламыснікаў, задакументавалі іх злачынствы і затрымалі іх у цягніку”, — адзначыла СБУ.
Адзначаецца, што насупраць месца, дзе планавалася зладзіць тэракт, “агенты ўсталявалі замаскаваную тэлефонную камеру з выдаленым доступам для ФСБ”. “Каб пазбавіцца ад рэчавых доказаў, яны забяспечылі яе другой самаробнай выбухной прыладай, якую планавалі падарваць пасля выбуху генератара”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падчас вобшукаў у затрыманых вынятыя смартфоны з “доказамі працы на праціўніка”, а таксама надзіманая лодка — “для незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы”.
“Высветлена, што перад падрыхтоўкай гэтага тэракту яны выканалі шэраг тэставых заданняў праціўніка, — заявіла СБУ. — У прыватнасці, зламыснікі абсталявалі схованку са зброяй і боепрыпасамі ў лесапаласе ў прыгарадзе Кіева, а геалакацыю схованкі перадалі ФСБ для далейшага выкарыстання ў дыверсійнай дзейнасці”.
“Акрамя таго, агент-вайсковец перадаваў праціўніку звесткі пра вайсковыя аб’екты, у прыватнасці пра адзін з палігонаў, размешчаныя там узбраенні і колькасць вайскоўцаў”, – гаворыцца ў паведамленні.
Абодва жыхары Кіева знаходзяцца пад вартай паводле падазрэння ў “скончаным замаху на здзяйсненне тэракту” (ч. 2 арт. 15, ч. 1 арт. 258 КК Украіны). Акрамя таго, вырашаецца пытанне пра “дадатковую кваліфікацыю іх дзеянняў па факце дзяржаўнай здрады, здзейсненай ва ўмовах ваеннага становішча”.
Паводле інфармацыі СБУ, ім пагражае “пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці”.

- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 7 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — траўні каля 45% усіх інвестыцый у асноўны капітал прыпала на прадпрыемствы Мінскай вобласці і сталіцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета-2026Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку 2026 года Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі ў адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


